У межах заняткаў па інтарэсах “Затейники” прайшоў незабыўны літаратурны вечар.
Сцены нашага цэнтра ператварыліся ў сапраўдную літаратурную гасцёўню. У нас прайшоў вечар беларускай мовы, поўны цяпла, творчасці і шчырых пачуццяў. Вуснамі дзяцей гучалі вечныя радкі Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, а таксама вершы сучасных паэтаў. Кожны з захапленнем чытаў вершы класікаў і сучасных аўтараў, спяваў песні і дзяліўся цёплымі эмоцыямі.
Гэты асаблівы вечар яшчэ раз нагадаў усім, наколькі прыгожай і меладычнай ёсць нашая родная мова, і пакінуў цяпло у душы кожнага.