Падчас тыдня выхаванцы даведаліся шмат новага і цікавага: праглядзелі прэзентацыю «Прафесіі 21 стагоддзя», прынялі ўдзел у гульне па ролях «Гутарка пры прыёме на працу», даведаліся, як правільна напісаць рэзюмэ, што трэба рабіць і як сябе паводзіць, каб атрымаць добрую працу, аформілі выставу малюнкаў «Я хачу стаць...», а таксама наводзілі парадак у памяшканнях прытулка і расчышчалі дарожкі ад снега.