Калядкі ў дзіцячым сацыяльным прытулку!

Калядкі ў дзіцячым сацыяльным прытулку!

Па народнай традыцыі 13 студзеня людзі святкавалі другую – Багатую або Шчодрую – куццю. У гэты дзень калядоўшчыкі хадзілі ад хаты да хаты, віншавалі ўсіх са святам, жадалі здароўя і добрага ўраджаю,  суправаджалі іх, традыцына, маскіраваныя персанажы.

Вось і да выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка, напрыканцы рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», завіталі госці з дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад № 110 г.Гродна”, і былі гэта не проста госці – а самыя сапраўдныя калядоўшчыкі!

Гаспадар і Гаспадыня сустрэлі усіх дзетак добрымі словамі і пажаданнямі, а калядоўшчыкі разам з Казою, Мядзведзем і Цыганкай зладзілі з дзеткамі цікавыя гульні, танцавалі і спявалі беларускія народныя песні! У завершэнні святочнай праграммы кожны з выхаванцаў атрымаў салодкі падарунак, а таксама прылады для творчасці і разнастайныя гульні.

Прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый Галіна Рыгораўна Гарбатко і Дзмітрый Філарэтавіч Саўко таксама павіншавалі выхаванцаў прытулка са святамі і ўручылі грашовы сертыфікат і карысныя фрукты.

Наверх