23 снежня выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка наведалі госці з Лойкаўскай сярэдняй школы і сярэдняй школы №28 г.Гродна, а таксама воінскай часткі 41756.
Вучні і дырэктар Лойкаўскай сярэдняй школы Наталля Стэфанаўна Суворава, а таксама намеснік дырэктара сярэдняй школы №28 Павел Іванавіч Блыш, ад імя ўсіх вучняў, іх бацькоў і калектываў школ павіншавала дзяцей з надыходзячымі Новым годам, Калядамі і ўручылі вельмі карысныя падарункі. Ваеннаслужачыя воінскай часткі 41756 падарылі нашым выхаванцам неабходныя канцэлярскія тавары.