19 сакавіка выхаванцы прытулка падвялі вынікі «Тыдня Канстытуцыі» і прынялі ўдзел у тэматычнай гульні. Дзеці падрабязна пазнаёміліся з другим раздзелам Канстытуцыі «Асоба, грамадства, дзяржава», дзе сабраныя асноўныя правы і абавязкі грамадзян.Таксама выхаванцы пазнаёміліся з тэматычнымі інтэрнет-крыніцамі — Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал, Прававы форум, Дзіцячы прававы сайт.