Гродзенскі раённы сацыяльна-педагагічны центр запрашае бацькоў-выхавальнікаў Гродзенскага раёна і іх выхаванцаў прыняць удзел у фотамарафоне "Экспазіцыя сямейнай творчасці".На працягу ўсяго месяца дасылайце фотаздымкі малюнкаў, вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, сумесныя фотаздымкі, зробленыя падчас заняткаў любімымі справамі на электронны адрас lojkigrodno_dsp@mail.ru з паметкай "Фотамарафон". Усе дасланыя фотаработы будуць апублікаваныя на сайце центра і ў сацыяльных сетках.