Да 100-годдзя галіновага прафсаюза

Да 100-годдзя галіновага прафсаюза

Ханюта (Суворава) Ганна Паўлаўна

Ханюта (Суворова) Анна Павловна

 

Дырэктар Галавацкай сярэдняй школы (Гродзенскага раёна з 1963 па 1984 г). Педагагічны стаж 36 гадоў.

 

Нарадзілася 14 снежня 1929 года.

 

Актыуны удзельнiк прафсаюзнага руху. Не аднойчы узнагарождана адпаведнымi граматамi.

 

Маючы цудоўны голас, спявала адна і ў хоры, чытала. Хацела ўсюды паспець, і ўсё спатрэбілася ў жыцці.

Першую педагагічную адукацыю атрымала ў Мсціслаўскім педагагічным вучылішчы (1952 год). Была накіравана на работу ў Заходнюю Беларусь. Першыя настаўніцкія крокі былі зроблены ў Скідзеле Гродзенскага раёна.

Ганна Паўлаўна,  выдатнік педвучылішча, скончыла  факультэт беларускай філалогіі Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1952 – 1957 гг.). З гонарам закончыла і яго, працуючы ўжо ў Галавацкай школе. Спачатку настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, затым больш 20 гадоў (1963 – 1984 гг.) дырэктарам Галавацкай сярэдняй школы (Гродзенскага раёна).

“У школе заўсёды быў парадак. Любімай справе яна аддавала душу і сэрца. Школа (Галавацкая) спачатку размяшчалася ў старым будынку, сталі будаваць новую. І там усё, пачынаючы ад першага каменя ў фундаменце, было справай рук старшыні калгаса З.К.Яцэўскага і дырэктара школы А.П.Ханюта. З ёй было цікава працаваць! Каля новай школы хутка закрасаваўся стадыён. Трэба цяпліца? І яна з першых у раёне будуе яе. Трусы? Не паспелі азірнуцца, а трусаводы Галавацкай школы ўдзельнічаюць у выставах, дырэктара школы адзначаюць на нарадах” (з успамiнау педагагiчнага колектыва).

Удзел Ганны Паўлаўны ў грамадскiм жыцці павінен быць прыкладам для многіх. Яна была самым актыўным удзельнікам мастацкай самадзейнасці. Пела, танцавала, чытала, выконвала галоўныя ролі ў драматычных пастаноўках. І за ўсё не аднойчы атрымоўвала Ганаровыя граматы.

Змалку і да сталага ўзросту Ганна Паўлаўна заставалася працалюбівай, вясёлай і гаманкой, спявачкай і акторкай. На працягу ўсяго жыцця пранесла жаданне быць патрэбнай не толькі сям’і, у Ганны Паўлаўны было трое дзяцей (два сыны і дачка), шматлікія родныя і сваякі, быць патрэбнай і вучням, і бацькам, і настаўнікам, дзяліцца пошукамі і задумкамі з калектывам.

 

 

Наверх