Для чаго было патрэбна чапяла?
Дзе ў хаце знаходзіўся “бабій кут”?
Ад чаго пайшла назва “студня”?
Адказы на гэтыя і шмат іншых пытанняў знайшлі нашыя выхавальнікі падчас занятку, на якім яны вывучалі быт беларусаў. Цяпер яны ведаюць, якія рэчы захоўваліся ў сенцах, што трымалі ў покуці, і, нават, з чаго часцей варылі кашу нашыя продкі.
Зацікавілі вас?
Тады, запрашаем, калі ласка, ў дыдактычны музей “Беларуская хата”! Хлопчык Васілек пазнаеміць вас з традыцыямі беларусаў.