Выхаванцы прытулка заўсёды рады, калі да іх наведваюцца госці, а калі гэта даўнія сябры - прыемна яшчэ больш.
З канцэртнай праграмай завіталі ў прытулак навучэнцы ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж" пад кіраўніцтвам педагога Святланы Мікалаеўны Сырамаха.
Вельмі прыемна, што прыехаў і былы выхаванец сацыяльнага прытулка Гродзенскага раённага СПЦ Курловіч Максім, які зараз навучаецца на 1 курсе музычнага каледжа.
Цудоўная музыка, спевы і гульні заўсёды спрыяюць на добры настрой і прыемныя эмоцыі.
Дзякуем гасцям за падарункі, створаную святочную атмасферу і падораную дзецям радасць!