Міжнародная акцыя "Гадзіна Зямлі"

Міжнародная акцыя "Гадзіна Зямлі"

Праводзіцца ў апошнюю суботу сакавіка і заклікае ўсіх выключыць святло на адну гадзіну, каб стымуляваць цікавасць да праблемы змянення клімату, светлавога забруджвання і іншых экалагічных тэм. Упершыню гэта мерапрыемства было арганізавана Сусветным фондам дзікай прыроды ў Аўстраліі сумесна з выданнем The Sydney Morning Herald у 2007 годзе, ужо на наступны год атрымала сусветную падтрымку, а ў 2009 годзе ўжо стала самай масавай акцыяй у гісторыі чалавецтва - паводле ацэнак WWF, яно закранула больш за мільярд жыхароў планеты. У Рэспубліцы Беларусь Гадзіна Зямлі праводзіцца з 2009 года.

Супрацоўнікі і выхаванцы Гродзенскага раённага СПЦ таксама прымуць удзел у акцыі і 27 сакавіка з 20.30 па 21.30 выключаць святло і адключаць ад сеткі электрапрыборы. Таксама 26 і 27 сакавіка адбудуцца тэматычныя мерапрыемствы: экалагічны ўрок «Будзь прыродзе сябрам», конкурс малюнкаў «Беражыце прыроду!», практыкум «Спосабы энергаэфектыўнасці» і інш.

Наверх